Юрый Бубноў
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 студзеня 1956
Дата затрымання: 12 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зарычнюк Вольга
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Выкладчыкі
Юрый Міхайлавіч Бубноў — прафесар, абвінавачаны паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку).
Яго затрымалі 12 студзеня 2023 года на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.
Юрый Бубноў узначальвае кафедру гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 1997 года. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў універсітэту. Мужчына ўзнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі». У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».
Таксама Юрыю выставілі абвінавачванне паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Ягоную справу пачнуць разглядаць 4 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва. Працэс будзе весці суддзя Вольга Зарычнюк.
26 траўня 2023 г. палітзняволенага Юрыя Бубнова асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
24 жніўня 2023 г. у Магілёўскім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Клімаў П. пастанавіў пакінуць ранейшы прысуд без зменаў.
3 верасня навукоўца перавялі з магілёўскай турмы №4 у Віцебскі раён у папраўчую калонію № 3 "Віцьба".
Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова асудзілі да двух гадоў калоніі