Юрый Самсонаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 траўня 1983
Дата затрымання: 17 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 лютага 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты
Юрый Віктаравіч Самсонаў быў затрыманы 17 жніўня 2022 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў данаты суб'екту, прызнанаму "экстрэмісцкім фармаваннем", і змясцілі ў СІЗА-1.
Справу палітвязня разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. 3 лістапада 2022 г. суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Юрыя вінаватым і прызначыў яму 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.
Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенага на прысуд 10 студзеня 2023 г.
Юрый адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.