Юрый Ваўчкевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 верасня 1985

Дата затрымання: 9 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Горбач Наталля

Юрыя Міхайлавіча Ваўчкевіча прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і 27 сакавіка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі на год пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Да суда Юрый знаходзіўся пад вартай. Справу разглядала суддзя Наталля Горбач. Прысуд не абскарджваў. 

19 красавіка 2024 уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы. 

Гарадзенец выказаўся пра Лукашэнку пры міліцыянтах: яго асудзілі на год калоніі

27 сакавіка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі мясцовага жыхара Юрыя Ваўчкевіча. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі на год пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»