Кацярына Бруханава

грамадзянка Украіны

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 лістапада 1993

Дата затрымання: 25 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 чэрвеня 2024

Суддзя: Сіз Андрэй

Пракурор: Бацюшка Аляксандр

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне

Сімвалічны/ая хросны/ая: Вольга Рыхтэрава — сябра парламента ад "Пірацкай партыі" і віцэ-прэзідэнтка Палаты дэпутатаў Чэшскай Рэспублікі

Кацярына Андрэеўна Бруханава — грамадзянка Украіны, родам з горада Херсон. Яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 годзе пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай.

Кацярыну затрымалі, калі яна праходзіла беларускую мяжу. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі "Зеркала". На відэа было перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама зняла.

Утрымлівалася ў СІЗА-7. 

Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над Кацярынай адбыўся ў кастрычніку 2023 году ў Брэсцкім абласным судзе. Вядома, што для яе запрасілі два з паловай гады калоніі. Такі прысуд і вынес 13 кастрычніка 2023 г. суддзя Андрэй Сіз.

На 12 снежня 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Кацярыны ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Юрый Руткоўскі. Прысуд набыў моц.

15 снежня 2023 г. дададзена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адбывала пакаранне ў ПК-4

Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная звестка аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітзняволеных. Украінcкія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі апынуліся Наталля ЗахаранкаПавел КупрыенкаЛюдміла ГанчарэнкаКацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня — у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".

Пяцёх палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмену. Распавядаем, што вядома пра іх

"Вясна" распавядае пра вызваленых палітвязняў.

У Брэсце за відэа расійскай вайсковай тэхнікі асудзілі грамадзянку Украіны

У Брэсцкім абласным судзе 11 кастрычніка 2023 года дзяржабвінаваўца запрасіў два з паловай гады калоніі грамадзянцы Украіны Кацярыне Бруханавай, якую абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»