Кацярына Леў

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 20 кастрычніка 1980

Дата затрымання: 1 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2023

Суддзя: Калінічэнка Сняжана

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Кацярыну Аляксандраўну Леў абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Кацярыну Леў затрымалі 1 лютага 2023 года. Увесь час да суда яна прабыла ў СІЗА-2.

Суд Наваполацкага раёна 30 траўня 2023 года яе пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў 3 700 рублёў. Справу разглядала суддзя Сняжана Калінічэнка.

Адбывала тэрмін у ПК № 4.

Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Кацярыну Леў за каментары ў сацсетках пакаралі пазбаўленнем волі і штрафу

Суд Наваполацкага раёна 30 траўня 2023 года вынес прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»