Канстанцін Лапіцкі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 жніўня 1984

Дата затрымання: 5 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Доля Мікалай

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Канстанціна Аляксандравіча Лапіцкага абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Акалічнасці справы невядомыя, бо суд з 10 лютага праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што Канстанцін быў затрыманы напачатку лістапада і змешчаны пад варту.

Гомельскі абласны суд 27 лютага 2023 года асудзіў яго да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжымупісала "Гомельская Вясна". Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.

Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.

З 9 траўня 2023 г. палітвязень знаходзіўся ў ПК № 1.

Выйшаў на волю 4 верасня 2024 г. па памілаванні. 

Гамельчука асудзілі да трох гадоў калоніі за абразу і паклёп на Лукашэнку

Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша "Гомельская Вясна". Меркавана, яго асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.

Гамельчука асудзілі паводле трох крымінальных артыкулаў. Усе яны палітычныя

Канстанцін Лапіцкі атрымаў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч.2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»