Лізавета Шульская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 лютага 1998

Дата затрымання: 10 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Мінск

Лізавета Пятроўна Шульская — праграмістка, якая прыехала ў Беларусь з Польшчы. Была затрымана разам са сваім сябрам Максімам Пановым у траўні 2024 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 і 27 чэрвеня 2024 года разглядзелі справу Лізаветы. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла ёй два з паловай гады "хатняй хіміі". Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда. 

20 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Лізаветы. Старшыня судовай калегіі Максім Лапко.

13 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сілавікі затрымалі кладаўшчыка "Еўраопта" і праграмістку, якая прыехала ў Беларусь з Польшчы

Яны патрапілі на сумеснае фота падчас пратэстаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»