Максім Хвашчынскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 лістапада 1995

Дата затрымання: 26 лютага 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Суддзя: Шведаў Ігар

Месца зняволення: Турма № 4

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Максім Уладзіміравіч Хвашчынскі з Бабруйска быў затрыманы 26 лютага 2024 года — на наступны дзень пасля таго, як вярнуўся з Польшчы.

Спачатку яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым завялі крымінальную справу паводле ч.1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) — нібыта Максім датычны да стварэння "экстрэмісцкага фармавання" "Бабруйск 375", тг-чату "Бобр 97%". Акрамя гэтага яго вінавацяць у "паклёпе на Лукашэнку" (арт. 367 КК).

Максім утрымліваецца ў турме №4 у Магілёве. 

Справу палітвязня пачне разглядаць 18 верасня 2024 г. Магілёўскі абласны суд. Суддзя — Ігар Шведаў.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»