Максім Лапацін

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 сакавіка 1979

Дата затрымання: 3 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Месца зняволення: СІЗА-1

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Максім Анатольевіч Лапацін быў затрыманы разам з жонкай па справе дыверсіі ў Мачулішчах.

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб тым, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Лапаціна моцна збілі пры затрыманні. На АНТ выйшаў фільм, у якім расказваецца пра некаторыя гучныя затрыманні, у тым ліку згадваецца Максім. Нібыта ягоная знаёмая псіхатэрапеўтка Яўгенія Тачынская, якая жыве ў Польшчы, папрасіла прывезці 27 лютага «ўкраінскага агента» Швеца са Століна на Лагойскую трасу.

На відэа бачна, што ў яго стаяць пратэзы на сківіцы, што можа значыць, што яе зламалі. Пасля шыніравання павінен быць сур'ёзны этап рэабілітацыі з прыёмам ежы і вады праз трубачку.

23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма — Людмілу Лапаціну. У сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.

Ягонага брата Андрэя Лапаціна затрымалі ў першых чыслах траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу для Максіма.

Утрымліваецца ў СІЗА КДБ. 

Пераведзены ў СІЗА № 1. 

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»