Марына Кісялевіч

актывістка руху "Маці-328"

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 2 красавіка 1968

Дата затрымання: 7 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 жніўня 2022

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Рудэнка Аляксандр

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Марына Уладзіміраўна Кісялевіч — актывістка руху "Маці-328", была затрымана па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу), таксама ёй ставіцца ў віну абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК). Марына доўгі час утрымлівалася ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, затым яе перавялі ў СІЗА-1. Вядома, што ў зняволенні жанчыну змяшчалі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як "схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці", а яна абвяшчала галадоўку.

12 траўня 2022 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Марыну Кісялевіч асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе судзілі паводле "даносу неабыякавага" па допісах "УКантакце". Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. Пасля вынясення прысуду палітзняволеную вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сын Марыны быў асуджаны ў 2017 годзе да 13 гадоў калоніі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у канцы жніўня 2022 г. Марына была накіраваная ў брэсцкую ПУАТ № 1.

12 красавіка 2024 прайшло судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі на 10 месяцаў.

4 верасня 2024 г. выйшла на волю па памілаванні. 

Актывістку руху "Маці-328" асудзілі за паклёп і абразу Лукашэнкі да чатырох гадоў "хіміі"

Як стала вядома, падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала заява "неабыякавага грамадзяніна", пра гэта распавяла сама Марына пасля вызвалення: "Як аказалася пільны грамадзянін проста напісаў на мяне данос. Мой чытач, падпісчык, прыхільнік, так сказаць. А можа, яго нехта аб гэтым папрасіў? У заяве прасіў схаваць ад мяне яго дадзеныя, прозвішча, імя, так як па яго думку, я агрэсіўная. Але не схавалі, больш за тое, выклікалі як сведку ў суд, і ў судзе ён быў вельмі засмучаны, што з ім так паступілі, ён шкадаваў сябе, што вось так усё выйшла. А я сядзела ў клетцы, у кайданках, як асабліва небяспечная, глядзела на яго і думала... Які ж ён няшчасны".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»