Міхаіл Карпешка

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 красавіка 1981

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Палякова Вікторыя

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Міхаіл Юр'евіч Карпешка — прадпрымальнік з Магілёва, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага 2023 года пастанавіў прызнаць Карпешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова.

Утрымліваўся ў турме № 4.

Актуальны адрас невядомы.

У закрытым чаце выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі – прысудзілі да калоніі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага прызнаў вінаватым 41-гадовага Міхаіла Карпешку за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»