Мікіта Бруй

справа «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта»

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 сакавіка 2006

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
  • арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 лютага 2024

Суддзя: Паляшчук Вікторыя

Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі

Справы: Справа СБНШ

Мікіта Бруй

Мікіта Аляксандравіч Бруй – стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа,  вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.

У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта" (СБНШ), прызнанага “экстрэмісцкім фармаваннем”. Яго звінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

Па гэтай справе ўжо былі асуджаныя 17-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Алег Паўлавіча Дабрыднёў, 19-гадовыя жыхары Гомельскай і Брэсцкай абласцей Кірыл Васільевіч Балахонаў і Уладзіслаў Аляксандравіч Ефімовіч, 27-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці Аляксандр Іванавіч Рукойць. Лёс яшчэ аднаго затрыманага быў невядомы. 

Што такое «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»?

У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня 2023 года па сукупнасці злачынстваў 17-гадоваму Мікіце прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непаўналетніх). Справу разглядала суддзя Вікторыя Палешчук.

На 15 верасня 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Мікіты ў Вярхоўным судзе. Суддзя Руслан Царук. Тэрмін пакарання быў скарочаны ў выніку абскарджання з трох да двух гадоў.

22 верасня 2023 г. МУС унесла Мікіту ў "спіс экстрэмістаў".

Напрыканцы лістапада 2023 г. стала вядома, што са следчай турмы № 8 Мікіту перавялі ў выхаваўчую калонію № 2

Па падліках праваабаронцаў Мікіта вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Праўнука Якуба Коласа асудзілі за рэабілітацыю нацызму, а насамрэч – за удзел у “экстрэмісцкім” фармаванні

У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня 2023 года вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога звінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ( ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»