Мікіта Маляр
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 лютага 2002
Дата затрымання: 8 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 снежня 2022
Суддзя: Дудаль Антон
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6
Групы: Студэнты
Мікіта Андрэевіч Маляр - студэнт-трэццякурснік з БНТУ. Яго абвінавацілі ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 25 лістапада 2022 года прызнаў Маляра вінаватым у здзеку над сцягам, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Справу разглядаў суддзя Антон Дудаль.
Мера стрымання да ўступлення прысуду ў законную сілу адмененая, яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Пазней стала вядома, што Нікіта Маляр накіраваны для адбыцця пакарання ў ПУАТ №6.
Бабруйскага студэнта асудзілі на два гады "хіміі" за сарваны з крамы сцяг