Надзея Каранкевіч

Палітзняволеная

Дата затрымання: 15 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Надзея Каранкевіч

Надзея Аляксандраўна Каранкевіч меркавана была затрымана за данаты ў лістападзе 2023 г. паводле арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце).

Надзея ў 2016 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, выкладчыца замежных моваў. Больш за год адпрацавала перакладчыцай, а пасля перайшла ў IT. Была тэсціроўшчыцай.

Суд над ёй пачынаецца 26 ліпеня 2024 года. 

Яна ўтрымліваецца ў СІЗА № 1.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»