Наталля Давыдка

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 18 верасня 1966

Дата затрымання: 24 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Наталля Анатольеўна Давыдка была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Судовы працэс над Наталляй пачаўся 16 верасня 2024 года, справу разглядае суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова.

Родам яна з вёскі Корань Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы яна скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер - БДУІР) і пайшла працаваць праграмісткай. Апошнім часам да затрымання Наталля працавала ў кампаніі Solberg.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»