Павел Белаголаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 верасня 1988

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады і 4 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 кастрычніка 2023

Суддзя: Качагарава Таццяна, Рахманенка Таццяна

Месца зняволення: Турма № 4

Справы: Справа Зельцэра

Павел Белаголаў

Павел Аляксандравіч Белаголаў быў затрыманы ў Магілёве і змешчаны ў Турму № 4 па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля інцыдэнту, у выніку якога загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюка і it-спецыяліст Андрэй Зельцэр. 

Паўлу выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Суд Дрыбінскага раёна 25 жніўня 2022 г. вынес рашэнне: асудзіць палітвязня да пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3,2 тыс. рублёў).

Са снежня 2022 г. знаходзіўся ў ПК № 1.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены 10 кастрычніка 2023 г. 

У лютым 2024 года над Паўлам адбыўся суд па адміністрацыйнай справе, але тады суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка прызнала яго невінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Але супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 траўня 2024 г. распачаўся новы судовы працэс. Паўла абвінавачвалі у "паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Суд вяла Таццяна Рахманенка, якая прызначыла палітвязню тры гады і чатыры месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментар пра Лукашэнку на Youtube.

20 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу. Старшыня судовай калегіі Сяргей Каралёў.

Двойчы палітвязня з Магілёва зноў асудзілі за каментары да калоніі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 21 чэрвеня паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку) асудзілі двойчы палітвязня Паўла Белаголава, які раней ужо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Як паведамляе MAYDAY, суддзя Таццяна Рахманенка прызначыла 35-гадоваму жыхару Магілёва тры гады і чатыры месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментар пра Лукашэнку на Youtube.

У Магілёве былога палітвязня судзяць яшчэ па адной крымінальнай справе

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 траўня распачаўся судовы працэс у дачыненні да 35-гадовага Паўла Белаголава, які ўжо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Яго абвінавачваюць у "паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Суд вядзе Таццяна Рахманенка. Паўлу пагражае да шасці гадоў калоніі.

У Дрыбіне вынесены прысуд па "справе Зельцэра"

Паводле матэрыялаў справы, палітзняволены Павел Белаголаў у верасні 2020 года пакінуў негатыўны каментар у дачыненні да аднаго з сілавікоў у адным з пратэсных паблікаў «УКантакце». Ён жа ў верасні 2021 года размясціў там жа каментар абразлівага зместу на адрас супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, адрэагаваўшы такім чынам на інцыдэнт, у выніку якога загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюка і it-спецыяліст Андрэй Зельцэр.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»