Павел Сава

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 траўня 1974

Дата затрымання: 1 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 20 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філатаў Максім

Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір

Месца зняволення: ПК № 8

Справы: Справа Аўтуховіча

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Павел Міхайлавіч Сава асуджаны па "справе Аўтуховіча" да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 700 базавых велічыняў штрафу (22 400 рублёў) паводле ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў).

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Судовы працэс доўжыўся пяць месяцаў. 

Усіх фігурантаў "справы Аўтуховіча" затрымалі ў снежні-студзені 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком "тэрарыстычнай групоўкі", якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. У залежнасці ад ролі іх абвінавацілі агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы справы склалі 65 тамоў. Справу разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымлівалі намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Народныя засядацелі — СтаворкаЖдановіч і Нічыпор.

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Утрымліваўся ў турме № 1

12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Адбывае тэрмін у ПК № 8.

12 лютага 2024 г. у Паўла адбыўся новы суд, палітвязню хацелі змяніць умовы рэжыму. Суддзя Ганна Кубракова. Вынік невядомы. 

У чэрвені 2024 г. стала вядома, што с траіх фігурантаў "справы Аўтуховіча" — Мікалая Аўтоховіча, Паўла Савы і Галіны Дзербыш спагналі кампенсацыю "нанесенага ўрону". Па версіі следства, у выніку іх дзеянняў былі пашкоджаныя аўто і дом аднаго міліцыянта на агульную суму 35,8 тысячы рублёў, а таксама аўтамабіль другога — на 4,4 тысячы рублёў. Прызнаныя пацярпелымі сілавікі звярнуліся з патрабаваннямі аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды і атрымалі кампенсацыю з бюджэту. У сваю чаргу пракурор Ваўкавыскага раёна прад'явіў пазовы аб спагнанні з Аўтуховіча, Савы і Дзербыш "сум прычыненага злачынствам урону ў парадку рэгрэсу". Гэтыя патрабаванні былі поўнасцю задаволены, рашэнні ўступілі ў законную сілу.

Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"

Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну.

Храналогія суда:

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

На судовае пасяджэнне пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. «Вясна» распавядае, што вядома пра справу і як праходзіць суд.

Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе

«Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча».

«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: як праходзіць суд па «справе Аўтуховіча»

«Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд і ў чым абвінавачваюць Аўтуховіча.

У судзе па «справе Аўтуховіча» пачынаецца допыт абвінавачаных

23 траўня, фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні.

"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"

Падчас дачы паказанняў некаторыя заявілі пра катаванні і збіванне пасля затрымання, а таксама пра жудасныя ўмовы ўтрымання.

"Справа Аўтуховіча": спрэчкі бакоў скончыліся, прысуд будзе агучаны ў сярэдзіне кастрычніка

Судовае следства па справе скончанае, а прысуд агучаць 17 кастрычніка.

Адрас для лістоў: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»