Руслан Гачынскі

Дата затрымання: 2 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Скалковіч Марына

Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў

Па "справе карагодаў" да 1,5 гады калоніі асудзілі палітзняволенага экс-следчага

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 сакавіка суддзя Марына Скалковіч асудзіла яшчэ двух фігурантаў "справы карагодаў". Палітзняволенаму экс-следчаму Аляксандру Антанюку прызначылі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адзін год і шэсць месяцаў калоніі, а Руслану Гачынскаму — два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі").

Руслана Юр'евіча Гачынскага пачалі судзіць у лістападзе з дзясятай групай "карагоднікаў". Тады яго судзілі разам з жонкай Вольгай Гачынскай, але мужчына захварэў, таму справу супраць мужчыны вынеслі ў асобную вытворчасць. Вольга жа асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі".

Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"

У судзе Брэсцкага раёна 15 лістапада па "справе карагодаў" вынеслі прысуды адразу 15 берасцейцам. Іх усіх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»