Руслан Красаў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 12 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Грышын Дзмітрый

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Паводле пракуратуры Гродзенскага раёна, Руслану Сяргеевічу Красаву паставілі ў віну “шэраг злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.

Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.

У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня 2022 года Руслана асудзілі паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў наваполацкую калонію № 1.

Выйшаў на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку

У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня 2022 года асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»