Сяргей Алексяеўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 траўня 1993
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 30 сакавіка 2024
Суддзя: Міснік Алена
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргей Віктаравіч Алексяеўскі быў затрыманы ў Маладзечне па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Сяргея абвінавацілі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Сяргея ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
13 ліпеня 2022 г. Мінскі абласны суд у закрытым пасяджэнні асудзіў Сяргея Алексяеўскага да пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.
Палітвязень адбываў пакаранне ў бабруйскай ПК № 2 (атрад № 9).
Вызваліўся 30 сакавіка 2024 г.
Тры гады калоніі прысудзілі маладзечанцу за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады
Падчас папярэдняга следства і ў судовым пасяджэнні Алексяеўскі вінаватым сябе не прызнаў.