Сяргей Боршч
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 снежня 1980
Дата затрымання: 21 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Трусевіч Максім
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Мінск
Сяргей Маратавіч Боршч — грамадзянін Расіі, мужчыну схапілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу падчас працоўнага дня на заводзе шасцерняў 21 ліпеня 2022. 24 ліпеня на канале сілавікоў з’явіўся "пакаяльны" ролік, дзе Сяргей распавядае, як браў удзел у мітынгу і нават выйшаў на праезную частку, а таксама быў падпісаны на "дэструктыўны канал Nexta".
Сяргея абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вядома, што 8 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы Сяргея: палітвязня прызналі вінаватым і асудзілі да зняволення ў калоніі. Праваабаронцы высвятляюць тэрмін пакарання. Напрыканцы снежня мужчыну перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2.
Дзе Сяргей адбывае пакаранне цяпер — праваабаронцам невядома.