Сяргей Гоўша

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Грыгаровіч Мікалай, Кавалевіч Дзмітрый

Сяргей Аляксандравіч Гоўша быў асуджаны на два гады калоніі (канчаткова, з улікам нейкай папярэдняй судзімасці, тры гады калоніі). 24 студзеня 2023 г. ён быў асуджаны па арт. 365 КК (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу тады разглядаў у Брэсцкім абласным судзе суддзя Грыгаровіч Мікалай.

У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня 2024 году паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд. Як піша "Берасцейская Вясна", за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад аднаго да двух гадоў калоніі. Такі прысуд вынес Дзмітрый Кавалевіч.

Чатырох чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах у Бярозе ў 2020-м годзе

У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня 2024 году паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»