Сяргей Навумчык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 лютага 1987

Дата затрымання: 9 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Групы: Дзяржслужачыя

Справы: Справа ЧКБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Аляксандравіч Навумчык — супрацоўнік Міністэрства адукацыі, яго абвінавацілі у перадачы звестак у ЧКБ. Затрымлівалі Навумчыка брутальна: некалькі сілавікоў раптам наляцелі на яго, калі мужчына спакойна ішоў па двары шматпавярховіка. Як сцвярджаюць у ГУБАЗіК, жыхар Мінска у "экстрэмісцкіх" чатах пісаў каментары з заклікамі да сілавога супраціву органам унутраных спраў (сілавікі паказалі некалькі паведамленняў, датаваных жніўнем 2020 года), а таксама даслаў у бот канала "Чорная кніга Беларусі" асабістыя звесткі некалькіх суддзяў.

Асуджаны Мінскім гарадскім судом да двух гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Чарапанава 1 і 2 чэрвеня 2023 года.

Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".

30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбыў тэрмін цалкам і выйшаў на волю з ПК-15 30 ліпеня 2024 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»