Сяргей Скробат

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кавалевіч Дзмітрый

Сяргей Віктаравіч Скробат быў асуджаны да аднаго года і шасці месяцаў калоніі.

У сакавіку 2024 года сілавікі правялі рэйды за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога "хапуна" быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім было апублікавана "пакаяльнае відэа". 

У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня 2024 году паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд. Як піша "Берасцейская Вясна", за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад аднаго да двух гадоў калоніі. Такі прысуд вынес Дзмітрый Кавалевіч.

Чатырох чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах у Бярозе ў 2020-м годзе

У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня 2024 году паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»