Сяргей Вікулаў

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 4 лютага 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Кміта Мікалай

Пракурор: Мірановіч Юлія

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

7 красавіка 2022 года ў судзе Барановіч і Баранавіцкага раёна вынеслі прысуд мясцоваму жыхару — 44-гадоваму Сяргею Яўгеньевічу Вікулаву. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта. Бок дзяржабвінавачання падтрымала памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлія Мірановіч.

Вядома, што Сяргей Вікулаў знаходзіцца на ўліку ў наркалагічным дыспансеры з дыягназам “сіндром залежнасці ад алкаголю сярэдняй ступені”.

Згодна з абвінавачваннем,  13 студзеня 2022 года ён публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку, патэлефанаваўшы на спецлінію 102 у АДС Баранавіцкага ГУУС у стане алкагольнага ап'янення. Негатыўную ацэнку Лукашэнка ў непрыстойнай форме выказванні, якое не зачыталі ў судзе, пацвердзіла лінгвістычная экспертыза.

Прысуд — тры месяцы арышту з прымусовым лячэннем ад алкагольнай залежнасці, а таксама канфіскацыя тэлефона мужчыны як сродка учынення злачынства. Менавіта столькі патрабавала дзяржабвінавачванне.

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Патэлефанаваў на "102" — абразіў Лукашэнку

7 красавіка 2022 года ў Баранавічах асудзілі Сяргея Вікулава. Паводле тэксту прысуду, мужчына выпіў дзве бутэлькі гарэлкі, яму зрабілася блага, з прычыны чаго ён патэлефанаваў у хуткую дапамогу на нумар "103" і ў міліцыю на нумар "102". Падчас тэлефанавання ў міліцыю дапусціў абразу Лукашэнкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»