Станіслаў Рубашэўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 лютага 1986

Дата затрымання: 18 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Ліда

Станіслаў Валер'евіч Рубашэўскі засуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і за нясплату аліментаў (ч. 3 арт. 174 КК).

Ён быў асуджаны судом Лідскага раёна да пазбаўлення волі ў калоніі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў. 12 жніўня 2022 года прысуд набыў моц.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбываў тэрмін у ПК № 15.

Выйшаў на волю 4 верасня 2024 г. па памілаванні. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»