Таццяна Чэкель

Дата нараджэння: 2 верасня 1961

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Мішураў Аляксандр

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Таццяна Аляксандраўна Чэкель - жыхарка пасёлка Бердаўка і пенсіянерка, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 

Суд Лідскага раёна прызнаў пенсіянерку вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Справу 21 траўня 2024 года разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў.

14 чэрвеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Пенсіянерку з Ліды асудзілі за абразу Лукашэнкі

У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»