Таццяна Сцепа

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 студзеня 1970

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Таццяна Віктараўна Сцепа затрыманая 23 студзеня 2024 году падчас рэйду сілавікоў паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вядома, што яна выказвала салідарнасць палітзняволеным, пісала ім лісты.

Утрымліваецца ў СТ № 8.

На 16 верасня 2024 г. прызначаны разгляд справы Таццяны. Яе будуць судзіць паводле ч.1 і ч. 2 артыкула 361-4  (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і артыкула 361 ч.3 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі РБ).

Суддзя Алена Шылько.

Утрымліваецца ў СІЗА № 1

"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

Паводле "Вясны", па стане на 7 лютага пад пераслед трапілі сама меней 224 чалавекі, абсалютная большасць з якіх — жанчыны. Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Але на волю выйшлі не ўсе — праваабаронцы высвятляюць лёс затрыманых. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці да некаторых з боку КДБ стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы "INeedHelpBY", якую днямі ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»