Тамара Каравай

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 8 снежня 1979

Дата затрымання: 5 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Клеўжыц Кацярына

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Тамару Сцяпанаўну Каравай абвінавацілі ў паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

5 студзеня 2023 года жанчына была змешчаная пад варту да суда. Вядома, што ў Тамары Каравай на ўтрыманні маецца непаўнагадовае дзіця.

Суд у Лунінцы 29 сакавіка 2023 года пастанавіў пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прымяніць да жанчыны прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання. Справу разглядала суддзя Лунінецкага раённага суда Кацярына Клеўжыц.

Адбывала тэрмін у ПК № 4

Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

У Лунінцы асудзілі мясцовую жыхарку, якая нібыта паклёпнічала на Лукашэнку

У Лунінцы 29 сакавіка 2023 года адбыўся суд над 43-гадовай жыхаркай раённага цэнтра Тамарай Каравай. Жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»