Уладзімір Лазарэвіч

Дата нараджэння: 1 сакавіка 2001

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Галаўкова Вера, Макарэвіч Святлана

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Лазарэвіч Уладзімір Уладзіміравіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 290-1 КК (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). 14 і 19 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Галаўкова Вера.

19 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Філатаў Максім.

2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

13 жніўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе разгледзелі новую крымінальную справу па ч. 2 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Справу разглядала суддзя Макарэвіч Святлана. Вынік невядомы. 

У верасні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»