Уладзіслаў Бягун

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата затрымання: 8 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 траўня 2023

Дата вызвалення: 8 жніўня 2023

Суддзя: Ляйкоўская Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Уладзіслаў Бегун. Фота spring96.org

Уладзіслаў Юр'евіч Бягун быў асуджаны да 3 месяцаў арышту ў судзе Першамайскага раёна горада Мінска па арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). 5 ліпеня 2023 года справу разгледзела суддзя Анастасія Ляйкоўская.

Адбыў прысуд. З'ехаў з Беларусі. 

"Мяне білі флагштокам, каб я роўна стаяў на каленях перад начальнікам РУУС", — экс-палітвязень

Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра жорсткае затрыманне і збіццё, пераслед за зняты дзяржаўны сцяг і пяць месцаў несвабоды за тры месяцы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»