Вадзім Дзенісенка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 жніўня 1992

Дата затрымання: 28 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024

Суддзя: Цыганок Пётр

Пракурор: Лапіцкі Дзяніс

Групы: Дзеячы культуры

Вадзім Валер'евіч Дзенісенка — 29-гадовы гукааператар Чачэрскага раённага Дома культуры. Выхоўвае аднагадовае дзіця. Мужчыну затрымалі 28 снежня 2021 года. 

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

У сакавіку 2022 года ў судзе Чачэрскага раёна адбылося некалькі пасяджэнняў, падчас якіх судзілі траіх мясцовых жыхароў: Вадзіма Дзенісенку, палітзняволеную Рыту Зотаву і Мікіту Хількевіча. 23 сакавіка быў вынесены прысуд: суддзя Пётр Цыганок прызначыў Дзенісенку два гады і шэсць месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Вадзім утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбываў пакаранне ў ПК № 3.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.

У Чачэрску траіх маладых людзей асудзілі да зняволення за налепленыя стыкеры

Маладых людзей асудзілі за некалькі стыкераў, якія тыя наляпілі на тэрыторыі мясцовай школы па дарозе з вечарынкі. Міліцыю выклікала дырэктарка школы. Рыта расказала, што, калі з ёй запісвалі "пакаяльнае" відэа, ёй паабяцалі: "Не хвалюйцеся, гэта нікуды не пойдзе". Таксама яна адзначыла, што дакладна не ведае, што такое анархізм.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»