Вадзім Саранчукоў
Дата нараджэння: 19 красавіка 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Козел Аляксандр
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Вазіма Уладзіміравіча Саранчукова абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Рэчавымі доказамі па справе праходзілі дыскі з публікацыямі "19 членов партии БНФ находятся за решеткой в Беларуси — Саранчуков" на "Радыё Рацыя" (цяпер выдалена) і "У Гродненского активиста Вадима Саранчукова арестовали недвижимость" на Hrodna.life. Верагодна, менавіта за іх і судзілі гарадзенца. Спецвытворчасць у дачыненні да яго была распачата ў сакавіку. Верагодна, прычынай пераследу сталі каментары СМІ. Судовы працэс праходзіў у Гродзенскім абласным судзе. Саранчукоў - актывіст і выканаўца абавязкаў старшыні БНФ.
30 жніўня 2024 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 24 000 рублёў. Пра гэта Вадзім паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Суддзя — Аляксандр Козел.
«Асобная падзяка "чудо-адвакату" Гушчыну Раману Іванавічу, які прызнаў маю "віну" у поўным аб'ёме... Не маю за што выбачацца ці саромецца) лічу, што ўсё раблю слушна!».
Пададзеная апеляцыйная скарга на завочны прысуд Вадзіму Саранчукову: навошта гэта трэба?
Выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова асудзілі завочна