Валерый Іўчын

Палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1975

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Панасенка Наталля

Пракурор: Дзмітрыеў Аляксандр

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24

Валерыю Васільевічу Іўчыну прызначылі два гады і шэсць месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Валер мае на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей. Валер "прымаў удзел у незаконных масавых мерапрыемствах не аднойчы", што суд палічыў абцяжарваючымі абставінамі.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня 2024 года асудзілі адразу пяць чалавек (Андрэя Цімоніна, Валерыю Іўчыну і Дзяніса Котава, Святлану Котаву і Міхаіла Пішчала) паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.

15 жніўня 2024 года была разгледжана апеляцыя. Старшыня судовай калегіі Каралёў Сяргей. Прысуд набыў моц.

30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Адбывае тэрмін у ПУАТ № 24.

У Магілёве асудзілі адразу 5 чалавек за ўдзел у пратэснай акцыі 2020 года

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня 2024 года асудзілі асудзілі адразу пяць чалавек паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24. 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29 б

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»