Валерый Водзін

справа за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

Дата нараджэння: 13 ліпеня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 20 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды

Валерыя Сяргеевіча Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці. Агулам яму завочна прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 600 базавых велічыняў, што складае 24 000 рублёў.

Яго асудзілі паводле:

  • ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019),
  • ч. 4 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў),
  • ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу),
  • ч. 2 арт. 289 КК (Акт тэрарызму),
  • ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім),
  • ч. 2 арт. 333-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕЭС або Дзяржаўную мяжу РБ моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыёактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, ..., а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі).

Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе з 26 ліпеня па 9 жніўня 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Хрыпач Сяргей. Таксама былі асуджаныя Воўчак Вікторыя Генадзеўна, Савачкіна Ганна Яўгенаўна, Русак Таццяна Мікалаеўна і Грыгор'еў Андрэй Уладзіслававіч.

Фігуранта справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі" завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі

Суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі" распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года ў закрытым рэжыме.

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года распачнецца суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»