Віктар Аўраменка

Дата нараджэння: 23 чэрвеня 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Чаркоўскі Анатоль, Акавітая Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Аўраменка Віктар Віктаравіч быў асуджаны судом горада Чэрвень па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 22 лютага 2023 года справу разгледзеў суддзя Анатоль Чаркоўскі.

17 чэрвеня 2024 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска ў закрытым судовым слуханні суддзя Таццяна Акавітая разгледзіць новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»