Віктар Чайка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 студзеня 1982

Дата затрымання: 24 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Блогеры

Віктар Аляксандравіч Чайка быў затрыманы напрыканцы траўня 2024 года. Віктар — адміністратар чату "Беларусы на Шры-Ланцы", вандроўнік, таксама ён аўтар невялікага ютуб-канала «Дыялогі аб Міры». 

Верагодна яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Месца ўтрымання высвятляецца.

Утрымліваецца ў СІЗА № 1.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 29 ліпеня 2024 г. пачалі судзіць Віктара паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу прызначна весці суддзя Юлія Крэпская. Прысуд Віктару не звязаны з пазбаўленнем волі, яго вызвалілі пасля яго абвяшчэння.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»