Вікторыя Аляксеева

Дата нараджэння: 26 лістапада 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксеева Вікторыя Аляксееўна была асуджаная да арышту тэрмінам на 3 месяцы, за фота, дзе стаіць на праезнай частцы дарогі. Вікторыя - грамадзянка РФ. Пасля адбыцця прысуду была прымусова дэпартаваная ў РФ і пазбаўленая ВНЖ у РБ. У судзе Заводскага раёна горада Мінска з 7 па 12 лютага 2024 г. справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разгледзела суддзя Жанна Хвайніцкая. Разам з ёй ў гэты дзень асудзілі Фалей Іллю Уладзіміравіча.

15 сакавіка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»