Віталь Чарнавусаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 жніўня 1990

Дата затрымання: 25 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Галаўкова Вера

Справы: Данаты, Салідарнасць з палітвязнямі

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Віталь Віктаравіч Чарнавусаў 8 снежня 2022 года асуджаны Мінскім гарадскім судом за данаты ў BYSOL па ч. 1 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядала Вера Галаўкова. Вынік суда - 5 гадоў калоніі і штраф 16 тысяч рублёў.

32-гадовага жыхара Ліды затрымалі напрыканцы ліпеня 2022 года.

З красавіка 2023 года адбываў пакаранне ў ПК-1.

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.

Віталь Чарнавусаў з Ліды за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных асуджаны на пяць год калоніі

Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»