Віталь Саўко

Палітвязень

Дата затрымання: 9 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Карасінскі Дзмітрый

Месца зняволення: СІЗА-1

Віталь Валер'евіч Саўко (1990 года нараджэння) быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варожнечы). З 22 па 31 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Карасінскі Дзмітрый.

Імаверна, гэта колішні пракурор Воранаўскага раёна. Пракурору Саўко 33 гады. Родам ён з горада Дзятлава Гродзенскай вобласці. Пасля ён паехаў вучыцца ў Гродна і працаваць у пракуратуру. У 2022-2023 гадах мужчына выконваў абавязкі пракурора Воранаўскага раёна, пасля працаваў старшым пракурорам у адным з аддзелаў пракуратуры Гродзенскай вобласці. «Наша Ніва» не знайшла сведчанняў таго, каб Саўко на сваёй пасадзе быў датычны да рэпрэсій. Віталь актыўна даваў інтэрв'ю дзяржаўным медыя. Апошняе выйшла ў ліпені 2023-га, хоць раней яны публікавалі рэгулярна, раз на адзін-два месяцы. Сацсеткі мужчыны выдаленыя.

Знаходзіцца ў СІЗА-1.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»