Вольга Гачынская

Дата нараджэння: 3 ліпеня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рамашка Кацярына

Пракурор: Бараноўскі Аляксей

Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў

Вольга Аляксандраўна Гачынская была асуджаная па "справе карагодаў". У судзе Брэсцкага раёна 15 лістапада 2021 года ёй вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

16 траўня 2024 года ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля будзе разгледжана справа "Аб пераводзе асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Справу будзе разглядаць суддзя Мажэйка Святлана.

Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"

У судзе Брэсцкага раёна 15 лістапада 2021 года па "справе карагодаў" вынеслі прысуды адразу 15 берасцейцам. Іх усіх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»