Вольга Вялічка

Дата нараджэння: 20 снежня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бубенчык Дзмітрый

Групы: Актывісты, Лекары

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі Віктараўны Вялічка Следчы камітэт распачаў 5 сакавіка 2024 года.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме". 

Справу прычалі разглядаць яшчэ ў ліпені. Вольгу абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • ч. 3. арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі);
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
  • ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
  • арт. 193-1 (незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці (артыкул выключаны з 19.07.2019)).

Гродзенскі абласны суд 2 жніўня 2024 года ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.

23 жніўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Экспертку-псіхалагіню Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд 2 жніўня 2024 ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродне Вольгі Вялічкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»