Захар Яноўскі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 19 жніўня 2000

Дата затрымання: 11 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 ліпеня 2023

Суддзя: Галаўкова Вера

Групы: Лекары

Справы: Пратэсты Мінск

Захар Яноўскі. Фота з сацыяльных сетак

Яноўскі Захар Сяргеевіч быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) да 1 года і 6 месяцаў калоніі. З 16 па 18 лістапада 2022 года справу разглядала ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Вера Галаўкова.

Адбываў прысуд у ПК № 3.

Вызвалены 28 ліпеня 2023 года.

"Не быў маральна гатовы так рэзка "рвануць" з Беларусі"

Памочніка лекара Захара Яноўскага затрымалі ў Мінску 11 траўня 2022 года і прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК (пакінуў каментар у адным з тэлеграм-чатаў). 18 лістапада суддзя Мінгарсуда Вера Галаўкова прысудзіла Яноўскаму паўтара года пазбаўлення волі, якія ён адбываў у папраўчай калоніі №3 у "Віцьбе". На волю пасля адбыцця пакарання выйшаў 28 ліпеня 2023 года, правёўшы ў зняволенні 443 дні. Неўзабаве пакінуў Беларусь. Апынуўшыся ў бяспецы за мяжой, былы палітзняволены распавёў “Вясне” пра свае ўражанні і эмоцыі, якія засталіся ў яго пасля затрымання, умоваў на Акрэсціна, Жодзіна, Валадарцы і калоніі ў "Віцьбе".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»