Алег Саргавіцкі

Палітвязень

Дата затрымання: 31 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хвалько Сафія

Месца зняволення: СІЗА-6

Групы: Бізнесмены, Сілавікі

Справы: Пратэсты Баранавічы

Алег Анатольевіч Саргавіцкі, былы сілавік, на пенсіі меў сваё ІП, быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА за ўдзел у акцыі пратэсту ў Баранавічах. Ёсць звесткі, што Алег падтрымлівае дзеючую ўладу і пад затрыманне трапіў выпадкова. 

14 чэрвеня 2024 у судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна распачаўся разгляд крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па ёй судзяць Алега і яшчэ восем чалавек. Суддзя — Сафія Хвалько, якая прысудзіла Алегу 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Вядома, што ён цалкам прызнаў віну. 

Утрымліваецца ў СІЗА №6.

 

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»