Алег Зыкун

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 лютага 1993

Дата затрымання: 18 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Скалковіч Марына

Пракурор: Кронда Ягор

Групы: Лекары

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Алег Юр'евіч Зыкун – медык з Брэста.

Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Зыкун скончыў БДМУ (Менскі медуніверсітэт) у 2016 годзе. Жыве і працуе ў Брэсце ўрачом-уролагам абласной бальніцы. Узімку 2023 года затрымліваўся за данаты. Па адміністрацыйнай справе быў затрыманы 25 ліпеня 2023 года, перазатрыманы па крымінальнай справе і змешчаны пад варту 18 верасня 2023 года.

Судовы працэс вяла суддзя Марына Скалковіч, дзяржабвінаваўца – Ягор Кронда.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 5 студзеня 2024 года завяршыў разгляд крымінальнай справы. Прысуд – 1,5 гады ў калоніі агульнага рэжыма

19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Алега. Старшыня судовай камісіі Дзмітрый Куроўскі.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7. Напрыканцы траўня 2024 г. Алега этапавалі ў калонію.

22 траўня 2024 у Алега адбыўся яшчэ адзін разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Вера Маркіна

Выйшаў на волю з ПК № 2 па памілаванні 20 жніўня 2024 г.

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

У Берасці асудзілі ўрача-уролага за нібыта распаўсюд персанальных дадзеных супрацоўнікаў МУС

Суд Маскоўскага раёна Брэста пятага студзеня 2024 года завяршыў разгляд крымінальнай справы 30-гадовага Алега Зыкуна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»