Андрэй Паротнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 лютага 1978
Дата затрымання: 19 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Месца зняволення: СІЗА КДБ
Групы: Актывісты
Андрэй Яўгенавіч Паротнікаў — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011).
Па словах знаёмага Андрэя, яго затрымалі ў Маскве. Яго даставілі ў Менск і ён зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Тэлеканал АНТ пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне аналітыка Андрэя Паротнікава. Стала вядома, што яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».