Арцём Бабкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 снежня 1997
Дата затрымання: 23 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 лістапада 2022
Суддзя: Доля Мікалай
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Арцёма Аляксандравіча Бабкова абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса.
Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад паручальніцтвам.
Гомельскі абласны суд 23 лістапада 2022 года прызнаў Бабкова вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу ў закрытым пасяджэнні разглядаў суддзя Мікалай Доля.
Арцёма Бабкова ўзялі пад варту ў зале суда.
Адбывае тэрмін у ПК № 3.
Асудзілі гамельчука, які распаўсюдзіў відэа з перасоўваннем расійскай ваеннай тэхнікі