Дзмітрый Лукша

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 31 ліпеня 1989

Дата затрымання: 11 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 красавіка 2023

Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024

Суддзя: Бугук Наталля

Групы: Журналісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Дзмітрый Міхайлавіч Лукша — журналіст, раней шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы "Зона X".

Ён быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску 11 сакавіка 2022 года. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала "Хабар 24", і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале. Ягоная жонка Паліна Палавінка таксама была затрыманая і праходзіць па той жа крымінальнай справе. Паводле версіі абвінавачвання, Лукша "з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю".

Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу (Дыскрэдытацыя Беларусі), пазней дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

18 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы. 2 снежня вынеслі прысуд: суддзя Наталля Бугук прызначыла Дзмітрыю Лукшу чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў).

Да разгляду апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя ў сярэдзіне студзеня 2023 г. перавялі ў магілёўскую Турму № 4.

МУС дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў" 24 сакавіка 2023 г.

У сярэдзіне красавіка 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага журналіста этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.

Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г. 

"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў

Праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.

Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў. Па справе асудзілі яшчэ двух чалавек

Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з лістапада 2021 года па сакавік 2022 года "сістэматычна прадстаўляў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь".

Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай і яшчэ трыма фігурантамі справы

Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з лістапада 2021 года па сакавік 2022 года "сістэматычна прадстаўляў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь". Акрамя таго, паводле версіі абвінавачвання, у 2020 годзе Лукша, яго жонка, двое іншых абвінавачаных таксама прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у сталіцы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»