Генадзь Васілюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1966

Дата затрымання: 7 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Клышпач Іна, Грушко Андрэй

Пракурор: Кронда Ягор

Месца зняволення: СІЗА-7

Справы: Пратэсты Брэст

Палітвязень Генадзь Васілюк

Генадзь Фёдаравіч Васілюк — машыніст-чыгуначнік з вялікім стажам з Брэста. Спачатку, у верасні 2023 года, яго затрымалі і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля чаго яго звольнікі "па дамоўленасці бакоў". А 7 снежня 2023 года мужчыну змясцілі пад варту па крымінальнай справе за паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК).

Асуджаны 26 лютага 2024 года да пазбаўлення волі. Пракурор запытваў для яго 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі.  

19 красавіка 2024 г. у Генадзя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Дзмітрый Куроўскі.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

У Ленінскім судзе Брэста 16 верасня 2024 года суддзя Андрэй Грушко вынес прысуд па новай крымінальнай справе Генадзя Васілюка, а таксама супраць Ганны Васілюк, Дзяніса Андрашука, Мікалая Пратасевіча і Рамана Парфёнава. Усіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 (групавое парушэнне грамадскага парадку). Як вынікае з прэс-рэлізу суда, Генадзь атрымаў паўтара года калоніі, але з улікам неадбытага папярэдняга пакарання яму канчаткова прызначана два гады калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязня Генадзя Васілюка ізноў асудзілі да калоніі. А таксама яго жонку, і яшчэ траіх чалавек

У Ленінскім судзе Брэста 16 верасня 2024 года суддзя Андрэй Грушко вынес прысуд па крымінальнай справе Генадзя Васілюка, Ганны Васілюк, Дзяніса Андрашука, Мікалая Пратасевіча і Рамана Парфёнава. Усіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 (групавое парушэнне грамадскага парадку).

57-гадовага чыгуначніка з Брэста асудзілі ла "лайкі" у "Аднакласніках"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крыімнальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач. Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Ягор Кронда, які запрасіў для Генадзя адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»