Ірына Санкоўская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 снежня 1964

Дата затрымання: 14 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Аліферук Марыя

Пракурор: Мельнікаў Глеб

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост

Ірыну Георгіеўну Санкоўскую абвінавацілі ў тым, што яна пакінула каментары ў тэлеграм-чаце ў бок Лукашэнкі і Юрыя Караева, якія суд палічыў абразлівымі. Таксама жанчына апублікавала выяву чырвона-зялёнага сцяга, на фоне якога была выяўлена нацысцкая свастыка. Да суда Ірына знаходзілася пад вартай. 

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 14 снежня 2023 года яе асудзілі паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Ірыне адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Глеб Мельнікаў.

19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Ірыны. Старшыня судовай камісіі Мікалай Сянько.

Утрымлівалася ў СІЗА-7. Адбывала тэрмін у ПК № 4

Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г. 

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Жанчыну перадпенсійнага ўзросту асудзілі на паўтара года калоніі за каментары пра Лукашэнку і "здзек з дзяржаўных сімвалаў"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 14 снежня 2023 года асудзілі Ірыну Санкоўскую паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»